viasna on patreon

У Гомелі журналісту Жукоўскаму і яго абаронцу Судаленку пагражаюць невядомыя

2018 2018-11-27T15:18:32+0300 2018-11-27T16:36:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukouski-kastus-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

27 лістапада ў 10.36 на паштовую скрыню гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага невядомымі адпраўлена паведамленне з пагрозамі жыццю і здароўю, піша "Гомельская вясна". Ліст з ананімнымі пагрозамі атрымаў і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леанід Судаленка, які аказвае юрыдычную дапамогу журналісту.

Зламыснікі з невядомага адрасу ў сетцы Інтэрнэт g3dc13+16xgh0e88lcgk@guerrila/mail.com напісалі журналісту літаральна наступнае:

«Косця, або на нары або ў войска. Рыхтуйся. Беражы сябе, а то ў войску ўсякае бывае, ды і на нарах таксама».

Нагадаем, 23 лістапада Жукоўскі павінен быў з'явіцца па позве ў ваенкамат для складання пратакола па артыкуле 24.6 КаАП "ухіленне без паважных прычын ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны працэс". Сяржант запасу хоча высветліць, чаму пасля праходжання ў ваенкамаце медыцынскай камісіі і прызнання яго прыдатным да службы летам бягучага года яго не паклікалі ў «партызаны», а цяпер прызначылі новую медкамісію.

Ён звярнуўся з заявай да гарадскога ваеннаму камісару, бо лічыць, што ваенкамат выкарыстоўваюць як інструмент для перашкоды яго журналісцкай дзейнасці. Адказ з ваенкамата пакуль яму не паступіў.

Тым часам, стала вядома, што сёння ў 9.48 з гэтай жа паштовай скрыні ліст з пагрозамі паступіў і ў адрас гомельскага юрыста і праваабаронцы Леаніда Судаленка:

«Думай галавой каго абараняеш. Свядомы ўсё роўна ў войска пойдзе як міленькі».

Леанід Судаленка звязвае паступіўшую пагрозу ў свой адрас як раз-такі з абаронай журналіста, якому ваенкамат прызначыў паўторную медкамісію. Маючы сумны досвед адмовы праваахоўнікаў ў пошуку ананімных зламыснікаў, юрыст ўсё ж вырашыў па факце пагроз і запалохвання звярнуцца з заявай на імя начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства