viasna on patreon

За ўшанаванне ля будынку КДБ памяці расстраляных – 35 базавых штрафу

2018 2018-11-22T14:31:44+0300 2018-11-22T14:51:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abramovicz..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Абрамовіч. Фота licviny.info

Алесь Абрамовіч. Фота licviny.info

22 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбылося судовае паседжанне па справе актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Алеся Абрамовіча. Яго вінавацілі ва ўдзеле ў акцыі "Ланцуг памяці", прысьвечанай памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі, якая прашла ў Мінску 29 кастрычніка каля будынку КДБ.

Працэс па ч.3 артыкула 23.34 КаАП вяла суддзя Таццяна Акавітая. З адміністрацыйнай справы вынікала, што Алесь Абрамовіч “у складзе групы грамадзян прыняў удзел у пікетаванні, якое правадзілася без дазволу Мінгарвыканкама, з мэтай публічнага выказвання свайго стаўлення да памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, пры гэтым трымаў лампадку ды выкрыкваў лозунг “Жыве Беларусь”, чым парушыў усталяваны парадак правядзення пікетавання”.

Алесь Абрамовіч сваёй віны не прызнаў, бо лічыць, што ў дадзеным выпадку для выказвання свайго меркавання дазвол ад выканкама не патрабуецца.

На паседжанні таксама былі выслуханы паказанні двух сведкаў міліцыянтаў, якія і сталі падставай для рашэння суддзі. Вынік – прызнаць Абрамовіча выніватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і пакараць штрафам у памеры 35 базавых велічынь (857,5 рублёў).

Актывіст плануе абскардзіць дадзенае рашэнне.

Нагадаем, акцыя “Ланцуг памяці” прайшла ў Мінску 29 кастрычніка каля будынку КДБ. Мэта акцыі – ушанаванне памяці расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года дзеячоў навукі і культуры. Актывісты запалілі лампады і свечы ды сталі ў шэраг. За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, але нікога не затрымлівалі. Пазней на некаторых удзельнікаў акцыі былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства