viasna on patreon

Зміцер Паліенка: Лекцыі ў міліцыі прынцыпова ігнарую

2018 2018-11-21T08:17:45+0300 2018-11-21T08:17:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_na_voli3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка на волі. Фота: ПЦ "Вясна".

Зміцер Паліенка на волі. Фота: ПЦ "Вясна".

Былы палітвязень Зміцер Паліенка, які выйшаў на волю 24 кастрычніка, распавёў сайту palitviazni.info, што знайшоў сабе працу і больш не ходзіць на лецыі ў РУУС Заводскага раёна г. Мінска.

Хутка будзе месяц, як выйшаў на волю Зміцер Паліенка. Са слоў былога палітычнага зняволенага, у міліцыі яму было заяўлена: пакуль ён не знойдзе сабе працу, абавязаны штодзень (акрамя выходных і панядзелка) хадзіць у РУУС Заводскага раёна і з 17.00 да 18.00 слухаць лекцыі аб працаўладкаванні.

“Я ўжо знайшоў сабе працу – разнарабочым, – кажа Зміцер Паліенка. – Пакуль можа і не тую, што хацеў бы, але і беспрацоўшным не застаюся. А вось на лекцыі ў міліцыю прынцыпова перастаў хадзіць пасля трох такіх наведванняў РУУС. Я туды прыходзіў і каля гадзіны проста сядзеў у актавай зале і глядзеў у столь. Ніхто ніякія лекцыі не чытаў. Магчыма, такім чынам праваахоўныя органы хочуць мяне штодзень трымаць пад сваім кантролем, але які сэнс у такіх пустых рэжымных мерапрыемствах?

Зміцер Паліенка адзначае, што напярэдадні яго папярэджвалі: калі не з’явіцца на лекцыю, то складуць пратакол па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніку міліцыі).

“Казалі, што ніякія апраўданні не прымаюцца, – дадае Паліенка. – Але, нягледзячы на тое, што я перастаў хадзіць на лекцыі, міліцыя мяне з гэтай нагоды не турбуе”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства