viasna on patreon

Журналіста-фрылансера аштрафавалі восьмы раз сёлета за супрацу з "Белсатам"

2018 2018-09-05T10:53:33+0300 2018-09-05T11:02:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_lupach_braslau_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Лупач у судзе. Фото: Радыё Рацыя

Зміцер Лупач у судзе. Фото: Радыё Рацыя

Суд Браслаўскага раёна пакараў журналіста-фрылансер з Глыбокага Зміцера Лупача штрафам у памеры 36 базавых велічыняў (882 руб.), піша "Радыё Рацыя". Суддзя Аляксандр Вязіцкі прыцягнуў журналіста да адміністрацыйнай адказнасці за супрацу з незалежным тэлеканалам “Белсат” па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

На гэты раз у суд Змітра запрасілі тэлефонным званком і сказалі, што гэтага дастаткова. Як кажа незалежны журналіст Зміцер Лупач, былы кіраўнік Браслава Уладзімір Дранеўскі, які ўзгадваецца ў сюжэце, быў карупцыянерам і браў вялікі хабар. Але чамусьці караюць не яго, а журналістаў, якія пра гэта распавядаюць.

"Чаму 36? Я думаю, што, пэўна, усё ж таму, што базавая 24 з паловай, лягчэй лічыць без капеек. На сённяшні дзень гэта 882 рублі. Вядома, штрафы астранамічныя для звычайнага чалавека. За цялесныя і іншыя пашкоджанні даюць меншыя сумы. Такая палітыка. Тут як не выбудоўвай абарону, на нешта разлічваць вельмі цяжка. І я думаю, тое, што два разы быў перапынак, цалкам магчыма, што суддзя робіць званок сябру, кансультуецца што і як. Бо такія справы не робяцца проста так", - каментуе сітуацыю журналіст.

Нагадаем, сёлета Зміцер Лупач прыцягваецца да адказнасці па сумна вядомым артыкуле 22.9 КаАП ужо восьмы раз. Цяпер яго судзілі за сюжэт пад назвай “Настаўнікаў саджаюць за кветкі, а карупцыянеры Лукашэнкі застаюцца беспакаранымі”. Як аказалася, яго выявілі браслаўскія міліцыянты на сайце belsat.eu падчас маніторынгу інтэрнэту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства