viasna on patreon

Андрэй Павук: “Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам” Дапоўнена

2018 2018-07-24T10:19:39+0300 2018-07-24T13:44:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pauk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Павук. Фота з сацыяльных сетак

Андрэй Павук. Фота з сацыяльных сетак

Акцябрскі блогер Андрэй Павук паведаміў 24 ліпеня на ўласнай старонцы ў фэйсбуку: “Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам”. І дадаў, што інспектар узбудзіўся з-за тэга “Андрей Павук” пад навіной на сайце “Белсат”.

Праваабаронцам ён патлумачыў па тэлефоне, што раніцай, прыкладна ў 9-15, яго выклікалі па тэлефоне ў РАУС даць тлумачэнне па нейкай адміністрацыйнай справе. Аднак ён адмовіўся ад прапановы супрацоўнікаў міліцыі. Тады яго затрымалі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе ўчастковы інспектар Віктар Карпянок склаў пратакол затрымання.

Па словах Андрэя Павука, яго хочуць абвінаваціць у парушэнні артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ). Нібыта ён апытваў людзей пра сваю майку з выявамі мясцовых чыноўнікаў. 

Раней паведамлялася, што супрацоўнікі Акцябрскага РАУСа распачалі супраць  Андрэя Павука адміністрацыйны працэс паводле заяваў намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Елісеева і кіраўніцы спраў Валянціны Шлапаковай. Чыноўнікі сцвярджаюць, што блогер абразіў іх гонар і зганьбіў пачуцці сям’і, калі змясціў іх выявы на цішотцы.

Ранкам Павук меў намер стрыміць выязное пасяджэнне раённых чыноўнікаў з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Магчыма гэта і паслужыла падставай для ягонага затрымання. Тым не меней пратакол адміністрацыйнага правапарушэння быў на блогера складзены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства