viasna on patreon

З памяшкання камернага тыпу – у ШІЗА

2018 2018-06-15T12:49:10+0300 2018-06-15T12:50:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/15e4dd01-6fec-45b0-b544-47eccc3d46bc_w1023_r1_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Міхаіл Жамчужны. Фота: Радыё Свабода

Палітвязень Міхаіл Жамчужны. Фота: Радыё Свабода

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што палітвязень Міхаіл Жамчужны, які з 10 красавіка змешчаны на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) калоніі №9 у Горках, падчас адбыцця дадзенага пакарання атрымаў яшчэ 10 сутак ШІЗА. Гэта 28-е спагнанне, вынесенае Жамчужнаму адміністрацыяй Горацкай калоніі са жніўня 2017 года.

Спагнанне ў выглядзе 10 сутак ШІЗА было вынесена палітвязню першага чэрвеня. Напярэдадні, 31 траўня, падчас пракурорскай праверкі калоніі Міхаіл Жамчужны ў прысутнасці пракурора падаў намесніку начальніка ВК №9 пісьмовую заяву з просьбай азнаёміцца з некаторымі матэрыяламі сваёй крымінальнай справы, датычнымі адказаў дзяржаўных органаў на ягоныя скаргі (раней яму адмаўлялі ў такой магчымасці). Адміністрацыя ў той жа дзень дазволіла яму азнаёміцца з запытваемымі матэрыяламі, але ўжо зранку наступнага дня была высунатая прэтэнзія, якую палітвязень расцаніў як пакаранне за зварот да пракурора.

Першага чэрвеня да Жамчужнага зайшлі кантралёры і запатрабавалі тлумачэнняў, чаму мінулым вечарам ў 22.02 ён яшчэ не лёг спаць, а сядзеў на ложку, за што ў выніку яму вынеслі спагнанне – 10 сутак ШІЗА. Фармальнай прычынай стала “невыкананне каманды адбой”. Такім чынам, з ПКТ Міхаіл Жамчужны павінен выйсці не 9, а 19 чэрвеня.

Міхаіл Жамчужны па-ранейшаму адзначае праблемы з перапіскай. Скарга ў Магілёўскую абласную пракуратуру адносна нявыпуску лістоў з калоніі, накіраваная ім 18 траўня, пракуратурай не была разгледжана па сутнасці, а перанакіравана на разгляд у Магілёўскае абласное ўпраўленне дэпартаменту выканання пакаранняў для разбіральніцтваў. Адказу на яе пакуль няма. Колькасць лістоў, напісаных і адпраўленых палітвязнем, лёс якіх застаецца для яго невядомым, зараз складае 35 лістоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства