11 сьнежня адміністратыўная камісія пры Кобрынскім райвыканкаме аштрафавала пастыра царквы Веры Евангельскай Мікалая Радкевіча за правядзеньне богаслужэньня без дазволу райвыканкаму.
https://spring96.org/be/news/887
2003
2003-12-12T10:00:00+0200
2003-12-12T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У пастанове адміністратыўнай камісіі сказана, што Мікалай Радкевіч “праводзіў сходы не маючы дазволу на правядзеньне сходаў ад райвыканкаму, факт устаноўлены 23.11.2003 года”, і ў сувязі з гэтым на падставе арт.193 КоАП РБ камісія аштрафавала Мікалая Радкевіча на 50 тыс. беларускіх рублёў (прыкладна 25 долараў). Па словах Мікалая Радкевіча царква не рэгіструецца, хаця існуе з 1952 года і налічвае каля 300 вернікаў. Пастар упэўнены, што згодна Канстытуцыі вернікам не патрэбная рэгістрацыя, каб праводзіць богаслужэньні, і факт ціску зьвязавае з дзеяньнем на практыцы новага дыскрмінацыйнага Закону “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”.