viasna on patreon

Барысаў: За патрабаванне адстаўкі Міністра абароны Мацкевіча і Абрамовіча пакаралі штрафамі Дапоўнена

2017 2017-10-30T15:42:17+0300 2017-10-31T09:23:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mackevicp-plakat-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Плакат, з якім Алег Мацкевіч выйшаў на пікет 30 кастрычніка ў Барысаве.

Плакат, з якім Алег Мацкевіч выйшаў на пікет 30 кастрычніка ў Барысаве.

Супрацоўнікі барысаўскай міліцыі затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча, які выйшаў сёння пікет, каб патрабаваць адстаўкі Міністра абароны РБ Андрэя Раўкова і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. Разам ім пікетаваў актывіст Алесь Абрамовіч, які таксама затрыманы.

Перад гэтым на сваёй старонцы ў фэйсбуку Мацкевіч змясціў фота плаката і лаканічны подпіс:

Кажуць, што ў чалавека заўсёды ёсьць выбар. Сёньня ў мяне яго няма. Я пайшоў...

Aleh Mackievič

Нагадаем, 13 кастрычніка Алег Мацкевіч накіраваў у Барысаўскі гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне 30 кастрычніка пікету на цэнтральнай плошчы горада, насупраць будынку Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Нагодай для гэтага стала трагічная гібель салдата ў барысаўскіх Пячах.

Барысаўскі выканкам адмовіў праваабаронцу Алегу Мацкевічу ў правядзенні пікета 30 кастрычніка.

Акцыя пачалася ў 12 гадзін і доўжылася хвілін 15, затым да пікетоўцаў падыйшоў супрацоўнік міліцыі ў званні капітана і паведаміў ім аб затрыманні.

Пакуль вядома, што праваабаронцу Алега Мацкевіча, Алеся Абрамовіча, галоўнага рэдактара "Барысаўскіх навін" Анатоля Букаса, і фотажурналіста сайта ex-Press.by Паўла Сляпухіна якія знаходзіліся побач з пікетоўцамі, даставілі ў Барысаўскі РАУС. 

Анатоля Букаса і журналіста Сляпухіна пасля праверкі дакументаў адпусцілі, а на астатніх склалі пратаколы адміністратыўнага правапарушэння.  У гэты ж дзень адбыўся і суд над удзельнікамі пікету: Алегу Мацкевічу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) суддзя Барысаўскага раённага суда Сяргей Герасімовіч прысудзіў штраф у памеры 30 базавых велічынь, а Алесю Абрамовічу - 50 базавых велічынь. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства