viasna on patreon

Падрабязнасці затрымання прафсаюзнага актывіста ў Оршы

2017 2017-10-09T09:13:28+0300 2017-10-09T09:39:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bulauka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Булаўка. Фота Радыё Рацыя.

Аляксандр Булаўка. Фота Радыё Рацыя.

У Оршы каля 21-30 ў нядзелю 8 кастрычніка быў затрыманы старшыня Аршанскай арганізацыі прафсаюза РЭП Аляксандр Булаўка. Пра падрабязнасці затрымання паведамляе сайт orsha.eu.

Аляксандр змог патэлефанаваць некалькім чалавекам. Паводле яго слоў, міліцыянеры затрымалі актывіста ў двары жылога дома, калі ён ішоў дадому - затрыманне адбылося зусім не далёка ад дома у якім ён жыве сам. Пакуль што міліцыянты падазраюць, што кіраўнік прафсаюза быў нецвярозым і таму "хістаўся". Пры гэтым, Аляксандр сам настаяў на тым каб яго адвезлі на адпаведную экспертызу.

Раней Аляксандр Булаўка затрымліваўся пасля вясновых акцый пратэсту і тады прыгаворваўся судом, як актыўны ўдзельнік пратэстаў, да сутак арышту. Сам Аляксандр упэўнены ў тым, што гэта - палітычнае затрыманне: па-першае, у краіне рыхтуюцца чарговыя акцыі пратэсту супраць дэкрэта аб дармаедстве, па-другое аршанская арганізацыя прафсаюза вельмі хутка расце і яго затрыманне можа быць спробай перашкодзіць абодвум працэсам. Акрамя таго, што Аляксандр Булаўка ўзначальвае аршанскі прафсаюз, ён сябра партыі аб'яднаных левых "Справядлівы свет".

Па стане на 23-19 Аляксандр паведаміў, што пасля экспертызы яго адпускаюць з міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства