viasna on patreon

Суд над Таццянай Рэвяка: праваабаронцу вінавацяць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні

2017 2017-04-17T08:12:58+0300 2017-04-17T15:02:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/taciana-reviaka-2017-04-04-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі АМАП затрымліваюць Таццяну Рэвяка 26 сакавіка 2017 года.

Супрацоўнікі АМАП затрымліваюць Таццяну Рэвяка 26 сакавіка 2017 года.

Адміністрацыйная справа праваабаронцы “Вясны” Таццяны Рэвяка будзе разглядацца 18 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак у 9-30. Судовы працэс вядзе суддзя Вікторыя Шабуня.

Рэвяку затрымалі 26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска і, разам з іншымі затрыманымі, адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна сталіцы, дзе  доўгі час утрымлівалі ў жорсткіх умовах, у дворыку,тварам да сцяны, з паднятымі ўгару рукамі.

Пазней стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі склалі на праваабаронцу адразу два пратаколы: па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі). Пратаколы праваабаронцы не прад’яўлялі і яна іх не падпісвала.

Праваабаронца накіравала ў Пракуратуру горада Мінска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўлена пасля затрымання. Адказу яна пакуль не атрымала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства