viasna on patreon

За салідарнасць з Пальчысам у актывіста руху «За свабоду» апісалі маёмасць

2017 2017-01-20T11:03:17+0300 2017-01-20T11:04:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulak-23.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Кулак.

Віктар Кулак.

У актывіста руху «За свабоду» Віктара Кулака 18 студзеня судовы выканаўца з суду Маскоўскага раёну Менску апісаў маёмасьць у пакрыцьцё нясплачаных штрафаў. Актывіст паведаміў Радыё Свабода, што апісаная маёмасьць яму не належыць і пра гэта выканаўцу было сказана, але супрацоўніка суду гэта не спыніла. Таксама актывіст адмаўляе зьвесткі, што нібыта не сплаціў адзін з прысуджаных яму штрафаў.

«Судовы выканаўца прыйшоў у кватэру, дзе жывем я з маці, а таксама мая пляменьніца з грамадзянскім сужыцелем і двое іх дзяцей. Апісаў усе рэчы, якія толькі магчыма: два тэлевізары, лядоўню, побытавыя прылады, у тым ліку электрычны чайнік, шмат чаго яшчэ. Але гэта рэчы альбо маёй маці, альбо маёй пляменьніцы, у якой свая сямʼя, прычым вялікая. І што цяпер будзе, як ім жыць? Як цяпер у судзе даказваць, што гэта яны набылі тыя рэчы, калі чэкаў не захоўвалі, а некаторыя рэчы набывалі з рук? І яшчэ высьветлілася, што ў судовага выканаўцы непраўдзівыя зьвесткі. Паводле ягоных дакумэнтаў, на мне нібыта лічацца два нясплачаныя штрафы, на 525 і 630 рублёў. Але гэты большы штраф я даўно сплаціў, ёсьць адпаведныя дакумэнты. Нічога слухаць ня хочуць!» — абураецца актывіст.

Віктара Кулака суд двойчы аштрафаваў за ўдзел у пікетах салідарнасьці з блогерам Эдуардам Пальчысам, якога судзілі ў кастрычніку мінулага году. Паводле сустаршыні БХД Паўла Севярынца, за пікеты ў абарону Эдуарда Пальчыса было складзена больш за 80 пратаколаў, актывісты атрымлівалі штрафы ад 25 да 50 базавых велічынь. Ніводнага штрафу абскардзіць не ўдалося.

«Я таксама спрабаваў абскардзіць судовыя пастановы, якія мне вынес суд, але марна. З таго часу шукаю грошы, каб сплаціць штрафы. Адзін змог сплаціць, другі пакуль не», — кажа пра сваю сытуацыю актывіст руху «За свабоду» Віктар Кулак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства