viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-01-10T12:38:00+0300 2017-10-25T14:44:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу беларускага журналіста-фрылансера Алеся Кіркевіча; У Гомелі праходзіць разгляд грамадзянскай справы ў дачыненні да журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага; Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў Дзяніса Рабянка хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за знявагу кіраўніка дзяржавы; У 2016 годзе больш за тысячу праваабаронцаў па ўсім свеце сталі ахвярамі катаванняў, пераследу, дыскрэдытацыі ў СМІ. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders прэзентавала штогадовы даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ў свеце.

“Каментар”: Якім быў 2016 год для праваабаронцаў Беларусі? Якія тэндэнцыі ў галіне правоў чалавека прасочваліся ў гэты час? Ці змянілася стаўленне беларускіх уладаў да праваабарончай супольнасці? На гэтыя і іншыя пытанні дае адказ старшыня Праваабрончага цэнтру “Вясна”, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі.

“Асоба”: Кіраўнік Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч. Спадаром Генадзь распавядае пра асноўныя праблемы, з якімі сутыкаліся жыхары Беларусі ў працоўнай сферы ў адыходзячым годзе, пра планы Прафсаюзу РЭП на 2017 год і пра адно з найбольш вострых пытанняў, якое з новай сілай ўстала перад праваабаронцамі і прафсаюзнымі актывістамі ў мінулым годзе, - пра прымусовую працу.

У музычных паўзах – калядныя кампазіцыі ў выкананні беларускіх гуртоў.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-01-10_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства