viasna on patreon

"Ці падаўляць свайго ўнутранага фашыста?" Праваабаронцы ладзяць семінар у Брэсце

2016 2016-10-13T13:54:21+0300 2016-10-13T14:00:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afisza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь і праваабарончая ініцыятыва "Human Constanta" запрашаюць Вас 17 кастрычніка на семінар у Брэсце па тэме глыбіннага антыфашызму. 

Напэўна, Вы лічыце, што тэма фашызму зусім не тычыцца сучаснага беларуса, які жыве ў мірны час у сваім мірным горадзе. Але ўсё далёка не так проста. Сёння менавіта ў Брэсце знаходзяцца некалькі тысяч бежанцаў з Чачні, якія вымушаныя заставацца тут на месяцы, таму што Польшча не прымае іх у сябе. Напэўна, Вы чулі пра гэта і бачыце гэтых людзей у сваім родным горадзе. Што Вы адчуваеце, сустракаючыся з імі? 

Вельмі добра, калі ў Вас не ўзнікае грэбавання і адчування дыскамфорту пры сутыкненні з прадстаўнікамі іншых меншасцяў. Аднак часцяком менавіта агрэсіўная рэакцыя характэрна для многіх іншых людзей, якіх ні ў якім разе нельга назваць дрэннымі. Чаму так адбываецца? Чаму такія рэакцыі небяспечныя? І чаму з гэтым вельмі важна працаваць кожнаму з нас? 

Праваабаронцы прапануюць Вам прыйсці на сустрэчу і пагутарыць не толькі з імі, але і з самім сабой. 

Акрамя гэтага, у рамках семінара “Глыбінны антыфашызм” будзе прадстаўленая выстава, падрыхтаваная Моладзевай Праваабарончай Групай-Беларусь. Працы, якія Вы ўбачыце, распавядуць пра тое, што правы чалавека - пра кожнага з нас, а арт-мова - той інструмент, які нават без спецыяльных навыкаў дапамагае трансляваць нешта важнае. І не абавязкова быць прызнаным мастаком, каб змяняць свет вакол. Тэмы адукацыі, самаразвіцця, недыскрымінацыі, салідарнасці, міратворчасці і імкнення да справядлівасці сталі ключавымі кропкамі адліку творчага імпульсу. 

Каб трапіць на мерапремства, трэба запоўніць анкету ўдзельніка да 15 га кастрычніка (уключна). 

Семінар адбудзецца ў “Прасторе КХ” (адрас прышлюць пасля запаўнення анкеты), пачатак у 19.00.

Таксама арганізатары прапануюць Вам далучыцца да кампаніі па збору цёплых рэчаў для ўцекачоў, якія зараз знаходзяцца ў Брэсце і праводзяць шмат часу ў халодным будынку вакзала. Вопратку (кофты, курткі, абутак) можна прыносіць прама на семінар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства