viasna on patreon

Афіцэры міліцыі ў Гомелі пацярпелі за гістарычны сцяг

2016 2016-09-11T11:49:42+0300 2016-09-11T11:52:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/img_5935-kopija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перадвыбарчы пікет экс-кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Сяльмашаўскай выбарчай акрузе №32 Уладзіміра Кацоры

Перадвыбарчы пікет экс-кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Сяльмашаўскай выбарчай акрузе №32 Уладзіміра Кацоры

Участковыя інспектары міліцыі Чыгуначнага раёна Гомеля лейтэнант Віктар Старавойтаў і ст. лэйтэнант  Генадзь Кулажанка па выніках службовай дзейнасці пазбаўлены прэміі за жнівень цалкам. Пра гэта піша "Гомельская вясна". Аб гэтым экс-кандыдату ў дэпутаты па Гомельскай-Сяльмашаўскай выбарчай акрузе №32 Уладзіміру Кацору паведаміў начальнік РАУС Ігар Цімашэнка.  

“Паведамляю, што Ваша скарга на дзеянні супрацоўнікаў 2-га аддзялення міліцыі Чыгуначнага РАУС Гомеля разгледжана. Па выніках праведзенай праверкі інфармацыя, указаная ў скарзе пацвердзілася. За дапушчаныя парушэнні участковыя інспектары міліцыі Старавойтаў В.А. і Кулажанка Г.В. па выніках службовай дзейнасці пазбаўлены прэміі за жнівень 2016 года цалкам”, - адказаў экс-кандыдату галоўны міліцыянер раёну.

Напамятаем, падчас збору подпісаў на адзін з пікетаў кандыдата У. Кацоры напаў невядомы http://gomelspring.org/be/news/4761 . Ён выхапіў прымацаваны да складнога стэнду з партрэтам кандыдата бел-чырвона-белы сьцяг, зламаў дрэўка і сышоў. На здарэнне прыехалі двое афіцэраў міліцыі, адзін з якіх назваўся Віктарам Старавойтавым і заявіў, што гэта на збіральніка подпісаў трэба складаць пратакол, бо той стаіць на пікеце «ня з тым сьцягам».

Тады Уладзімір Кацорапаскардзіўся ў акруговую камімсію і міліцыю. Напярэдадні датэрміновага галасавання кандыдат зняўся з выбараў.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства