viasna on patreon

Актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” судзяць за непадпарадкаванне міліцыі

2016 2016-06-29T09:50:06+0300 2016-06-30T09:03:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў на акцыі  "Праспект нацыянальнага сцяга" . Фота "Нашай нівы".

Леанід Кулакоў на акцыі "Праспект нацыянальнага сцяга" . Фота "Нашай нівы".

За непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі сёння ў Менску будуць судзіць актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага. Насамрэч, у чым выявілася гэтае непадпарадкаванне “правапарушальнікі” ня ведаюць і самі.

У 10 гадзін раніцы суд Першамайскага раёна Менска разгледзіць адміністрацыйную справу Леаніда Кулакова. Раней, 25 траўня, ён быў пакараны штрафам у памеры 40 базавых велічынь за ўдзел у акцыі “Праспект нацыянальнага сцяга”, якая адбылася 14 траўня. Тады на актывіста склалі 2 пратаколы: 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы). Другі пратакол суддзя вярнуў у РУУС на дапрацоўку. І вось справа “ўсплыла” ў судзе.

Суддзя Цыкал пастанавіў пакараць актывіста невялікім штрафам у памеры 4 базавыя велічыні.

Гэткая ж сітуацыя і з Максімам Вінярскім. Разгляд справы адбудзецца ў 16 гадзін у судзе Фрунзенскага раёна сталіцы. пастанова - штраф 15 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства