viasna on patreon

“Да вас прыйшла праверка”: семінар-кансультацыя для бізнесоўцаў

2016 2016-06-28T09:12:25+0300 2016-06-28T12:47:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hvoscik-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст ПЦ “Вясна” Аляксей Хвосцік на семінары ў Маладэчна.

Юрыст ПЦ “Вясна” Аляксей Хвосцік на семінары ў Маладэчна.

27 чэрвеня ў Маладэчне па ініцыятыве мясцовага аддзялення праваабарончага цэнтру “Вясна” адбыўся семінар для прадпрымальнікаў “Да вас прыйшла праверка”.

Не сакрэт, што бізнэс-клас у нашай краіне на сёння ці не самы неабаронены слой грамадства. Многія прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнэсу слаба арыентуюцца ў сваіх правах і нарматыўных актах і не заўсёды здольныя супрацьстаяць свавольству разнастайных правяраючых органаў. Таму і мэта гэтага навучальнага мерапрыемства была даць элементарныя веды прадпрымальнікам дзеля абароны сваіх законных правоў.

У ходзе семінару бізнесоўцы змаглі падзяліцца сваім досведам, задаць актуальныя пытанні, на якія адказаў юрыст ПЦ “Вясна” Аляксей Хвосцік. У ходзе дыскусіі ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што трэба часцей праводзіць такія навучанні, пакулькі правілы гульні, то бок заканадаўства, ў сферы вядзення прыватнага бізнэсу пастаянна мяняюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства