viasna on patreon

Праваабаронцу і актывіста Валадара Цурпанава затрымалі

2016 2016-05-30T16:20:02+0300 2016-05-30T16:31:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/curpanau-valadar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валадар Цурпанаў

Валадар Цурпанаў

У Магілёве ў будынку абласной пракуратуры 30 траўня быў затрыманы грамадскі актывіст Валадар Цурпанаў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў абвінавачваюць яго ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню міліцыянта - прадстаўніка дэпартамента аховы МУС.

Канфлік узнік з-за пашпарта. Цурпанаў адмовіўся прадаставіць дакумент, заявіўшы, што мае такое права. У адказ супрацоўнік міліцыі растлумачыў, што мае права запатрабаваць пасведчанне асобы ў адпаведнасці з законам аб міліцыі.

Пасля гэтага актывіст прад'явіў пашпарт і прайшоў да памочніка пракурора яго прапусцілі ў будынак, і ён накіраваўся да памочніка пракурора для перадачы заявы. Па вяртанні яго затрымалі і трымалі ў будынку гарадской пракуратуры дзве з паловай гадзіны. З ім быў праваабаронца Барыс Бухель.
Зараз яго ўтрымліваюць у пастарунку на вул. Крыленкі. У 16.10 сканчаецца час утрымання. Пасля гэтага яго павінны ці адпусціць, ці выставіць абвінавачванне.
Таксама не дапусцілі прадстаўніка Алеся Буракова.

“Магілёўская Вясна”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства