Здымачную групу БТ выдалілі з суда над Сіўчыкам
Суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Вікторыя Шабуня была незадаволеная дзеяннямі супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлеканала.
«Раней ніхто не звяртаў увагі на дзеянні іхніх камер,» – гаворыць Вячаслаў Сіўчык. — Вы ведаеце, як суды паводзяць сябе з незалежнымі журналістамі, але ж Шабуня і тут дадумалася нарэшце. Калі яна зайшла і ўжо трэці раз убачыла камеру БТ яна строга іх пастроіла і спытала, ці маюць яны дазвол. Бо ў іх там ёсць і адміністрацыйныя справы і крымінальныя справы.
«Бэтэшнікам прыйшлося моўчкі сысці з залі,» – сказаў палітык.
26 траўня суд цэнтральнага раёна разглядаў справу аб гвалтоўным начным нападзе ў пад’ездзе ўласнага дома на Вячаслава Сіўчыка. Суддзя Шабуня прызнала ў судовым паседжанні Сіўчыка вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Палітыку прысудзілі штраф у памеры 10 базавых велічынь.