viasna on patreon

Слонімскай ДАІ дазволена не працаваць у працоўны час?

2016 2016-05-24T14:29:44+0300 2016-05-24T14:31:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dai-supracounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст са Слоніма Андрэй Сакалоўскі расказаў ПЦ "Вясна", як працуюць мясцовыя супрацоўнікі РАУС і ДАІ.

29 сакавіка 2015 года каля 14 гадзін Андрэй Сакалоўскі прыйшоў у РАУС г. Слоніма, і ўбачыў невялікую групу грамадзян, якія тоўпіліся ў холе ў будынку ДАІ Слонімскага РАУС. Як высветліў актывіст нікога з супрацоўнікаў ДАІ ў гэты момант на месцы не было, а дзяжурны Сукач С. даваў размытыя тлумачэнні пра месцазнаходжанне начальства. Афіцыйны абед у ДАІ Слонімскага РАУС з 13.00 да 14.00. Андрэй Сакалоўскі стаў запісваць тое, што адбываецца на відэакамеру свайго тэлефона.

«Пасля таго, як у 14-30 прыехаў першы супрацоўнік ДАІ, ён проста спыніўся перад уваходам у будынак і стаў размаўляць, мабыць, са сваім знаёмым. Калі я папрасіў яго падысці да нас, ён адказаў, што ён не з ДАІ, а з добраахвотнай дружыны, і пачаў смяяцца. Ні адзін з супрацоўнікаў ДАІ, што прыбылі пазней, не папрасіў прабачэння перад грамадзянамі», - распавядае актывіст.

Андрэй Сакалоўскі лічыць, што менавіта з-за таго, што ён выяўляў актыўную пазіцыю і запісваў тое, што адбываецца на відэа, яго спынілі супрацоўнікі ДАІ прама ля будынка РАУС, калі ён пачаў ад'язджаць. І выпісалі штраф за парушэнне ПДР, афіцыйнай падставай для якога паслужылі налепкі, размешчаныя на кузаве яго аўтамабіля.

Калі ён прыйшоў для разгляду адміністрацыйнай справы да начальніка Слонімскага ДАІ 31 сакавіка і выплаціў накладзены штраф, сітуацыя ў дакладнасці паўтарылася: пры ад'ездзе ад будынка РАУС супрацоўнікі ДАІ зноў спынілі Андрэя Сакалоўскага і зноў выпісалі штраф за налепкі на кузаве.

«І тут, як нельга дарэчы, можна ўзгадаць словы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, што ён дапускаем наяўнасць прафесійнай помсты з боку супрацоўнікаў ДАІ ў рамках дзеючага заканадаўства. Думаю, што і да мяне такая «помста» ужываецца», - кажа Андрэй Сакалоўскі.

Пасля гэтага актывіст звярнуўся ў МУС з просьбай даць ацэнку таму, што адбылося ў Слонімскім РУУС і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

21 красавіка Андрэю Сакалоўскаму прыйшоў адказ з УУС Гродзенскага аблвыканкама, дзе адзначаецца:

«Па выніках праверкі факт адсутнасці 29.0.2016 года супрацоўнікаў аддзела ДАІ Слонімскага РАУС на працоўных месцах у перыяд часу з 14.00 да 14.40 прызнаны пацвердзіў. Сітуацыя, што склалася была абумоўлена неабходнасцю ўдзелу усяго асабовага складу РАУС, у тым ліку і супрацоўнікаў ДАІ ў службовых мерапрыемствах.

Начальніку аддзела ДАІ Шэўчык С. было ўказана на непрыняцце мер па належнаму інфармаванні грамадзян аб прычынах адсутнасці супрацоўнікаў ДАІ на працоўных месцах і ён папярэджаны аб недапушчэнні падобнага ў далейшым».

Аднак, Андрэй Сакалоўскі не надта задаволены такім адказам. Ён плануе і надалее адзначаць недахопы ў працы міліцыі і Дзяржаўтаінспекцыі і асвятляць падзеі на адмысловым сайце “Хроніка Слонімскій падзей”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства