Amnesty International выказвае шкадаванне ў сувязі са смяротным пакараннем Сяргея Іванова
Amnesty International рашуча асуджае пакаранне смерцю 22-гадовага Сяргея Іванова ў Беларусі. Ён з'яўляецца першым чалавекам, наколькі гэта вядома, пакараным смерцю з лістапада 2014 года.
Сяргей Іваноў быў пакараны ў ноч на 18 красавіка. У сакавіку 2015 года ён быў прызнаны вінаватым у забойстве 19-гадовай жанчыны ў 2013 годзе і асуджаны да смерці. Камітэт ААН па правах чалавека прасіў аб адтэрміноўцы выканання на час разгляду гэтай справы. Такія запыты з'яўляюцца абавязковымі для дзяржаваў-удзельніц першага Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП), да якога Беларусь далучылася ў 1992 годзе. Нягледзячы на гэта, і ў парушэнне абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека, Сяргей Іваноў быў пакараны.
Сям'я Сяргея Іванова даведалася пра яго пакарання толькі ў траўні, пасля таго, як прысуд быў прыведзены ў выкананне. Сваякі не атрымалі ніякага папярэджання і ім не было прадстаўлена права на апошнюю сустрэчу з Івановым. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, яго цела не будзе вернута ім для пахавання, і месца пахавання ня будзе раскрывацца. Яго асабістыя рэчы не былі вернутыя сям'і. У цяперашні час яны павінны атрымаць пасведчанне аб яго смерці ў беларускіх уладаў.
Amnesty International зноў паўтарае свае заклікі да беларускіх уладаў неадкладна спыніць усе пакаранні і прыняць мараторый з мэтай адмены смяротнага пакарання. У 2012 годзе Камітэт па правах чалавека прыйшоў да высновы, што сакрэтнасць вакол смяротнага пакарання ў Беларусі, бесчалавечнае абыходжанне з сем'ямі з'яўляецца парушэннем артыкула 7 МПГПП. Пакуль смяротнае пакараньне не адмененае, беларускія ўлады павінны пакласці канец покрыву сакрэтнасці вакол смяротнага пакарання і ўнесці змены ў артыкул 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса РБ, які забараняе атрыманне цела сваякамі для пахавання і дазваляе ўладам хаваць інфармацыю пра месца пахавання.
Па меншай меры тры чалавекі застаюцца ў камерах смяротнікаў у Беларусі. Гэта Іван Кулеш, Генадзь Якавіцкі і Сяргей Хмялеўскі. Amnesty International заклікае беларускія ўлады спыніць ўжо запланаваныя пакаранні і неадкладна адмяніць смяротныя прысуды, вынесеныя Івану Куляшоў, Генадзю Якавіцкаму і Сяргею Хмялеўскаму і ўсім астатнім, асуджаным да смяротнага пакарання ў Беларусі.