Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": Акцыя памяці да 30-годдзя Чарнобыльскай трагедыі ў Бярозе пад забаронай; Актывіста Рыгора Грыка аштрафалі на 40 базавых велічынь за ўдзел у масавай акцыі; Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі ў некаторыя акты заканадаўства, у тым ліку ў Крымінальны і Адміністрацыйны кодэксы, датычныя экстрэмізму і распальвання сацыяльнай варожасці.
"Каментар": Сёлета фрылансера Кастуся Жукоўскага ўжо сёмы раз пакаралі штрафам за супрацу з "Белсатам". Пасля суду на знак пратэсту Кастусь Жукоўскі зашыў сабе рот.
"Асоба": Гарадзенскі праваабаронца, журналіст, пісьменнік Віктар Сазонаў. Са спадаром Віктарам гутарым пра надзённыя праблемы праваабаронцаў ды актывістаў Гарадзеншчыны, працу з грамадзянамі, а таксама спробы весці дыялог з дзяржаўнымі структурамі.
У музычных паўзах - гурт :BN: .