viasna on patreon

Абвінавачаны па «справе 17» быў пераведзены ў «прэс-камеру» і ўскрыў вены пасля пагрозаў

2016 2016-04-01T08:41:02+0300 2016-04-01T08:41:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cen_kraty.jpg

Канстанцін Вілюга па мянушцы «Кот», абвінавачаны ў стварэнні найбуйнейшай у Беларусі злачыннай арганізацыі, якая займалася распаўсюджваннем спайсаў, зрабіў гучную заяву ў судзе.

Падчас паседжання 31 сакавіка ён запатрабаваў забяспечыць бяспеку сваім змоўшчыкам. Вілюга выступіў са зваротам да Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка і папрасіў спыніць «прававое безгранічча, якое здзяйсняюць Галоўнае упраўленне па барацьбе з арганізаваннай злачыннасцю (ГУБАЗік) МУС і Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта».

Паводле словаў Вілюгі, на абвінавачаных аказваецца розны ціск, а таксама існуе пагроза іх жыцця і здароўя. Кот паведаміў, што 30 сакавіка абвінавачаны па гэтай жа справе Дзмітрый Гаўрык быў пераведзены ў так званую «прэс-камеру», у якой яму «перадалі прывітанне ад ГУБАЗіК», папярэдзіўшы, што калі ён асмеліцца адмовіцца ад патрэбных следству паказанняў, то жыць ён не будзе.

 «Гаўрыку не давалі спаць усю ноч, пагражалі расправай з боку ГУБАЗіК МУС. Да раніцы ён, не вытрымаўшы ціску, хацеў скончыць жыццё самагубствам — ускрыў сабе вены, і толькі цудам яго ўдалося выратаваць», - паведаміў Вілюга.

У канцы выступу абвінавачваны, відавочна, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі, папрасіў яго забяспечыць бяспеку ўдзельнікаў працэсу і «узяць пад свой кантроль аб'ектыўнасць судовага следства».

Услед за Вілюгам выступіў Дзмітрый Гаўрык, ён знаходзіўся ў суседняй клетцы з перавязаным запясцем левай рукі.

Віктар Федаровіч, «Белгазета»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства