Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": Упершыню пасля пяці год адмоў у беларускай візе, старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя, старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы Яўген Вапа, нарэшце, наведаў Беларусь; Сёлета спаўняецца 30-я гадавіна чарнобыльскай трагедыі. З гэтай нагоды стартавала акцыя “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”; 28 лютага прайшла чарговая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску.
"Падзея": Па запрашэнні італьянскага боку прадстаўнікі беларускіх нэўрадавых дэмакратычных арганізацый сустрэліся з італьянскай дэлігацыяй і супрацоўнікамі амбасады. Праваабаронцы чакаюць ад уладаў Беларусі не толькі словаў, але і канкрэтных вымяральных вынікаў.
"Асоба": Мінула даволі часу з сакавіка 2014 года, калі ў выніку рэзкага абвастрэння грамадска-палітычнай сітуацыі пад выглядам жадання мясцовага народа Крымскі паўвостраў быў анэксаваны Расіяй і Рэспубліка Крым увайшла ў склад РФ. Улічваючы той факт, што тэрыторыя дагэтуль не прызнаная, там няма ні адной міжнароднай структуры, няма нават міжнародных НДА.
Як змянілася сітуацыя працы грамадзянскай супольнасці і ў якім стане знаходзяцца зараз грамадскія арганізацыі? Якія існуюць слабаабароненыя групы, што адбываецца з арганізацыямі нацыянальных меншасцяў? Якія механізмы абароны правоў грамадзян на тэрыторыі Крыму сёння даступныя і выкарыстоўваюцца?
Пра гэта распавядае праваабаронца, кіраўнік Крымскай палявой місіі па правах чалавека Андрэй Юраў
У музычных паўзах - Nino Katamadze.