viasna on patreon

Былы палітвязень Ігар Аліневіч - лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2015 год

2015 2015-12-18T09:30:28+0300 2015-12-18T09:30:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ihar_alinevich.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

У Дзень салідарнасці сайт charter97.org  абвясціў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2015 год.

Прэміяй адзначаны гурт “Крамбамбуля”, ініцыятыва “Студэнты супраць”, вядомая журналістка Святлана Калінкіна і былы палітвязень Ігар Аліневіч.

Дарэчы, два гады таму ён стаў таксама лаўрэатам прэміі літаратурных турэмных твораў імя Францішка Аляхновіча за кнігу “Еду ў Магадан”, якую напісаў за кратамі.

Ігар Аліневіч распавядае сайту palitviazni.info  пра тое, што для яго азначае апошняя ўзнагарода.

– Ці можна сказаць, што ў турме ў вас прачнуўся пісьменніцкі талент?

– Не лічу сябе пісьменнікам. Па натуры я, можна сказаць, “тэхнар” і ўсяго толькі апісаў тое, што пабачыў на свае вочы.

– Што для вас азначае гэтая ўзнагарода?

– Шчыра кажучы, я быў вельмі здзіўлены, калі даведаўся, што стаў лаўрэатам, бо зрабіў толькі тое, што павінен быў зрабіць – давесці да грамадства факты беззаконня і падаўлення асобы, з якімі сутыкаўся асабіста. Больш за тое – статус палітвязня накладваў на мяне дадатковую адказнасць, бо ў адрозненні ад большасць арыштантаў, у мяне была магчымасць прыцягнуць да сваіх слоў увагу. Іншымі словамі, я дакладна ведаў, што мой голас будзе пачуты, а не патоне ў агульнай абыякавасці, як гэта звычайна здараецца з інфармацыяй з-за кратаў. Але я не зрабіў нічога адметнага.

– Ці падтрымліваеце вы сувязь з тымі, хто застаецца за кратамі?

– Так, рэгулярна атрымліваю нейкую інфармацыю. У турмах па-ранейшаму праводзіцца татальная рэгламентацыя кожнага дня, з людзьмі “працуюць” старымі метадамі. Здаецца, уводзіцца нейкая сістэма балаў за “добрыя” паводзіны, а значыцца тыя, хто даносіць на іншых, будуць у фаворы. Гаварыць пра гэта павінен кожны, а не толькі палітвязні.

palitviazni.info

Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была заснаваная Хартыяй’97 у 1998 годзе.

У розныя гады лаўрэатамі прэміі станавіліся абаронцы намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы Менска ў сакавіку 2006 года, палітвязні Алесь Бяляцкі, Мікалай Статкевіч, Аляксандр Казулін, Зміцер Дашкевіч, Міхаіл Марыніч, Павел Севярынец, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч, Уладзімір Яроменак, Эдуард Лобаў, Васіль Парфянкоў, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, спартовец, чэмпіён свету па Муян-тай Віталь Гуркоў, актывістка Беларускага незалежнага прафсаюза Алена Захожая, вернікі, якія ўдзельнічалі ў галадоўцы ў абарону храма пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», старшыня камітэта парафіі святога Язэпа ў Менску Івона Мацукевіч, праваабаронцы Валер Шчукін і Галіна Юбко, жонкі зніклых у Беларусі лідараў апазіцыі і журналіста Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар, Святлана Завадская, жонка былога палітвязня Таццяна Клімава-Леановіч, Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, актывіст апазіцыі Уладзімір Плешчанка, абаронцы Курапатаў, творчае аб’яднанне «Пагоня», Беларускі Свабодны тэатр, музычныя гурты «Ляпіс Трубяцкі» і яго лідар Сяргей Міхалок, «NRM», «Новае неба», закрыты ўладамі Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, журналісты Анджэй Пачобут, Павел Мажэйка, Мікола Маркевіч, Віктар Івашкевіч, Любоў Лунёва, Юрась Карманаў, Марына Коктыш, Генадзь Барбарыч, Юлія Дарашкевіч, праваабаронцы Яна Палякова іТаццяна Новікава, прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч, рэжысёр Антон Цялежнікаў, шведскія пілотыТомас Мазэцці, Пэр Кромвэл і Ханна Фрэй, палітычныя зняволеныя ў «справе 19 снежня «, ініцыятыва «Вызваленне» і іншыя вядомыя грамадскія дзеячы, палітыкі, журналісты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства