viasna on patreon

Дзень правоў чалавека адзначылі ў Магілёве двума мерапрыемствамі

2015 2015-12-11T09:11:58+0300 2015-12-11T09:11:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-2015-12-10-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 снежня «Праўныя дарэктары» зладзілі семінар-лекцыю, а 10 снежня магілёўскае аддзяленне праваабарончага цэнтру «Вясна» арганізавала кінапрагляд, прысвечаны знакамітаму дысідэнту Міхасю Кукабаку.

Ініцыятыва «Праўныя дарэктары» адзначыла Дзень правоў чалавека вялікім семінарам 9 снежня. Валдзіс Фугаш распавёў прысутным, што ўяўляе сабой Дэкларацыя, навошта яна была прынята, а таксама яе значэнне для грамадства.

На наступны дзень, 10 снежня, грамадскі цэнтр “Кола” прыняў яшчэ адзно мерапрыемства да памятнага дня.

 «Спускаючыся да чыгуначнага пераезду, што на вуліцы Бахарава, заўважыў папераджальны надпіс ля шлагбаўма: «Берегись поезда!» І адразу ўзгадалася.Бо ж 25 гадоў таму тут было  напісана:  «Сцеражыся  цягнiка!»  І  толькі  ўнізе  —  рускі пераклад. Цяпер беларускі выраз знік. Да ўласнага здзіўлення, мяне гэта непрыемна закранула. Нечакана я ўсвядоміў сябе беларусам.  Бо  тут  спакон  веку  жылі  мае  дзяды  і  прадзеды. Сама зямля гэтая складаецца з праху незлічоных пакаленняў маіх суродзічаў. І я, іх нашчадак, маю бясспрэчнае права не толькі на гэтую зямлю, але і на сваю родную мову, на права быць беларусам...».

З гэтых слоў пачалася сустрэча 10 снежня. Яны належаць знакамітаму беларускаму дысідэнту Міхасю Кукабаке – чалавеку, які каля сямнаццаці год правёў у вар’ятнях ды турмах за свае антысавецкія погляды. Вёў мерапрыемства праваабаронца Аляксей Колчын, які распавёў пра жыцце былога палітвязня, яго канфлікты з савецкай дзяржавай, а таксама пра пакаранні, якімі намагаліся зламіць волю Кукабакі.

-Сёння мы палічылі патрэбным расказаць пра чалавека, які шмат зрабіў для правоў чалавека. У 1968 годзе ён выказаў нязгоду з акупацыяй савецкімі войскамі Прагі. У Дарніцкім ваенкамаце  Кіева ён сказаў,«калі накіруеце ў Чэхаславаччыну, павярну аўтамат супраць вас: саўдзельнікам злачынства савецкага ўраду ня буду, выступлю на баку чэхаславацкага народу», - распавёў Колчын.

Перад праглядам прысутным раздалі кішэнныя асобнікі Дэкларацыі правоў чалавека.

- За гэта ж самае Кукабаку змясці ў спецлякарню для псіхічнахворых. Толькі за тое, што чалавек распаўсюджваў інфармацыю пра правы чалавека, - падкрэсліў Колчын.

Кароткаметражны фільм «Дысідэнт» раскрывае асаблівасці лёсу і характару Міхася Кукабакі: як можа адзін чалавек супрацьстаяць таталітарнай сістэме СССР, як не зламацца ў невыносных умовах савецкіх турмаў, як перамагчы страх, захаваць годнасць, не страціць перакананні. Быў зняты па ініцыятыве ПЦ “Вясна”.

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства