Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Каментар Эксперта”: Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракаментаваў выказванне Кіраўніка МУС Беларусі Ігара Шуневіча пра тое , што ведамства праводзіць праверачныя мерапрыемствы і збірае інфармацыю наконт удзелу беларусаў у баявых дзеяннях ва Украіне. Ён патлумачыў, што гэта можа быць падставаю для ўзбуджэння крымінальных спраў па артыкуле «Наёмніцтва».
"Па-за межамі": Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі днямі вярнуўся з Вашынгтону, дзе ў яго адбыўся шэраг сустрэчаў з членамі кангрэсу,сенатарамі, чыноўнікамі Дзяржаўнага дэпартаменту і няўрадавымі арганізацыямі ЗША.
"Асоба": Намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі Дэвід Спаерз, адзін з ініцыятараў працоўнай групы па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі. Дэвід Спаерз, распавёў пра важнасць міжнароднай салідарнасці ў вырашэнні пытання смяротнай кары ў Беларусі.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта Neroche.