viasna on patreon

Галоўны рэдактар газеты “НАШ Магілёў” паскардзіўся на міліцыю ў абласную пракуратуру

2015 2015-05-04T20:35:54+0300 2015-05-04T20:35:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nash-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі міліцыі зацягваюць тэрміны праверкі і не аддаюць вынятыя кампутары.

Ігар Барысаў просіць пракуратуру неадкладна вярнуць яму два кампутары, мадэм і нататнік, а таксама прыцягнуць службовых асоб да адказнасці за парушэнне яго правоў, а таксама парушэнне працэсуальных тэрмінаў пры правядзенні праверкі і яе зацягванні.

Апроч таго, галоўны рэдактар у сваёй скарзе пазначае, што падчас агляду яго кватэры былі парушаны яго правы: міліцыя прыйшла са сваімі панятымі (студэнтамі ВНУ, якія праходзілі практыку ў органах МУС) і не далі магчымасці дачакацца незалежных панятых, падчас зачытвання правоў і абавязкаў не быў патлумачаны статус, у якім ён знаходзіўся, было адмоўлена ў допуску прадстаўніка, якім быў юрыст Аляксей Яўгенаў і які знаходзіўся ў гэты момант за дзвярыма, а таксама на рукі не было выдадзена ніякіх копій працэсуальных дакументаў аб аглядзе памяшкання і выманні аргтэхнікі.

Дапамагала Ігару Барысаву ў падрыхтоўцы яго скаргі ў пракуратуру юрыст Алена Барысава:

-          Не выклікае сумневу палітычны скданік у аглядзе кватэры і выманні кампутараў. Таксама відавочна, што міліцыя зацягвае справу. Ужо прайшлі ўсе тэрміны, у адпаведнасці з якімі мусіла адбывацца праверка, але вынікаў яе дагэтуль няма. Пакуль вярнулі толькі адзін кампутар. Падчас азнаямлення з дакументамі нам стала вядома, што шукала міліцыя не толькі артыкул пра Пятрова, аднак і фінансавыя дакументы, а таксама дакументы, звязаныя з грамадска-палітычнай дзейнасцю, - кажа Алена Барысава.

Нагадаем, 12 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі быў праведзены агляд прыватнай кватэры Ігара Барысава, падчас якога ў рэдактара былі канфіскаваны тры кампутары, мадэм, а таксама нататнік. Прычынай для візіту міліцыі стала заява дырэктара ААТ “Стужка” Сяргея Пятрова. Міліцэйская праверка праходзіць у межах арт. 188 ч.2 КК РБ “Паклёп”. Пятроў палічыў, што на сайце “НАШ Магілёў” размешчана публікацыя, якая ўтрымлівае несапраўдную інфармацыю. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства