viasna on patreon

У Светлагорску будуць судзіць гомельскіх журналістаў

2015 2015-01-21T21:35:28+0300 2015-01-21T21:35:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzia-mantyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 студзеня ў 11.00 у судзе Светлагорскага раёна адбудзецца разгляд адміністрацыйных пратаколаў, складзеных у дачыненні гомельскіх журналістаў Ларысы Шчыраковай і Кастуся Жукоўскага. Іх вінавацяць у «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства» (артыкул 23.34 КаАП). Журналісты асвятлялі пікет, які праводзіў грамадскі актывіст, інвалід першай групы Юрый Ляшэнка. Жыхар Светлагорска праводзіў адзіночны пікет з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем інвалідаў, парушэння заканадаўства аб безбар'ерным асяродку. Актывіст быў затрыманы работнікамі «хуткай», а ў бальніцы, куды яго даставілі без яго згоды, міліцыяй быў складзены адміністрацыйны пратакол. За «парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства» Юры Ляшэнка быў пакараны судом штрафам.

Зараз мясцовая міліцыя вырашыла пакараць журналістаў, якія асвятлялі дадзены пікет. «21 студзеня нас апыталі ў міліцыі, і 23 студзеня будзе суд. Я лічу гэта помстай мясцовай «вертыкалі» за тое, што мы асвятлялі пікет Юрыя Ляшэнкі, і шырокая грамадскасць даведалася, як светлагорская ўлада чыніць бязмежжа. Чалавека, які быў на вазку, з пікета забрала «хуткая» дапамога, практычна яго выкралі, без яго на тое згоды даставілі ў бальніцу, калолі нейкія ўколы. Канечне, уладзе б хацелася, каб пра гэта ніхто не ведаў, бо такія дзеянні вертыкальшчыкаў і міліцыі – незаконныя. Я, дарэчы, напісаў у тлумачэннях, што прашу завезці крымінальную справу па факту выкрадання чалавека, пазбаўлення яго волі – Юрыя Ляшэнкі, і ўстанавіць асоб траіх «ціхароў», якія прысутнічалі па пікеце», - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства