viasna on patreon

У Баранавічах забаронены пікет да Дня правоў чалавека

2014 2014-12-05T16:16:27+0300 2014-12-05T16:26:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deklaracyja09.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет да 66-х угодкаў прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, які планавалі правесці 10 снежня праваабаронцы Сяргей Гоўша і Вячаслаў Болбат. Гэта вынікае з ліста за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікета. Чыноўнік лічыць, што заяўнікі пікету парушылі арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997г. № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і п. 4 рашэння гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы”.

– Мы своечасова падалі заяву і прыклалі да яе пісьмовыя дамовы па абслугоўванні пікета з гарадской паліклінікай і ЖКГ. А згодна пастановы Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207, выканаўчы камітэт на другі дзень пасля рэгістрацыі нашай заявы на правядзенне масавага мерапрыемства павінен сам давесці копію заявы ў праваахоўныя органы. Таму я лічу, што мы выканалі ўсе патрабаванні закона, а гарвыканкам па ранейшаму ігнаруе пастанову Савета Міністраў, – пракаментаваў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Ён дадаў, што катэгарычна не згодны з такім рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама і будзе яго аспрэчваць у судзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства