viasna on patreon

Cуд над Максімам Вінярскім завяршыўся арыштам на 15 сутак

2014 2014-09-01T13:53:00+0300 2014-09-01T16:36:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viniarski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

У судзе Савецкага раёна Менска разгледжаная адміністратыўная справа Максіма Вінярскага. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП РБ. справу разглядае суддзя Эдуард Якубоўскі.

На суд не з'явіліся сведкі, і таму суддзя перанес судовае паседжанне на 14 гадзін.

Вінярскага пакаралі арыштам на 15 сутак.

 

Супрацоўнікі міліцыі ў другой палове дня 29 жніўня затрымалі на вуліцы Багдановіча ў Менску каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, калі ён выходзіў з кватэры актывісткі Юліі Сцяпанавай. Як распавёў актывіст Леанід Кулакоў, які стаў сведкам затрымання, Вінярскаму паведамілі, што ён раздыскивается па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Пазней стала вядома, што Вінярскага даставілі ў Савецкі РУУС Мінска і абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні, склалі на яго пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

Максім Вінярскі планаваў ў той дзень прыняць удзел у традыцыйнай Талацэ ва ўрочышчы Курапаты.

Суд над Максімам Вінярскім адбудзецца 1 верасня. Ён пройдзе па адрасе: Лагойскі тракт, 3.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства