viasna on patreon

Гомельскі гарвыканкам ухіляецца ад суда

2014 2014-08-26T10:05:00+0300 2014-08-26T10:05:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paplauny-sudalienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка

Праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка

25 жніўня не адбылося прызначанае на гэты дзень паседжанне суда Цэнтральнага раёна Гомеля па скарзе праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі да Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. Прадстаўнік гарвыканкама проста не з’явіўся ў суд.

Праваабаронцы заявілі хадайніцтва, каб прадстаўніка гарвыканкама даставілі ў суд у прымусовым парадку, паколькі ён не паважае не толькі іх, але ж і непасрэдна сам суд, на што суддзя Алена Цалкова адрэагіравала сваёй неўпэўнанасцю аб дакладным атрыманні гарвыканкамам позвы суда.

Другое хадайніцтва заяўнікоў, якое тычылася вядзення працэсу выключна на беларускай мове суддзя паабяцала вырашыць у наступным паседжанні. Як адзначылі праваабаронцы, размаўляць на мове краіны, якая падтрымлівае тэрарызм і сепаратыстаў яны катэгарычна адмаўляюцца.   

Напамятаем, праваабаронцы падалі скаргу ў сувязі з адмовай гарадзкой адміністрацыяй у правядзеньні 4 жніўня пікету ў падтрымку палітычнях вязняў з патрабаваннем аб іх неадкладным вызваленні.  Улады адмову тлумачыць тым, што заяўнікі павінны заключыць дамовы з аплатай паслуг мэдыкаў і камунальных службаў. Шматлікія спробы дамовіцца з медыкамі ды камунальшчыкамі выніка не прыносяць, першыя спасылаюцца на недахоп карэт хуткай дапамогі, другія на недастатковасць кадраў для уборкі.

Таксама ў адмове чыноўнікі спаслаліся на тое, што заяўнікі планавалі правесці мерапрыемства на цэнтральнай плошчы гораду ў той час, як рашэнне гарвыканкаму дазваляе праводзіць пікеты толькі ў двух месцах – у аддаленым раёне, каля прамысловых збудаванняў і каля стадыёна на ўскраіне горада.

Наступнае паседжанне суддзя Алена Цалкова прызначыла на 10 верасня.  

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства