viasna on patreon

У Мазыры пададзена заява аб правядзенні пікету ў падтрымку палітвязняў

2014 2014-07-15T13:45:26+0300 2014-07-15T13:45:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-grafici.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мазырскі раённы выканаўчы камітэт мясцовы праваабаронца Уладзімір Целяпун падаў заяву аб правядзенні 3 жніўня пікету з мэтай выказвання пратэсту ў сувязі з наяўнасцю палітычных зняволеных ў Беларусі, іх падтрымкі і патрабавання неадкладнага вызвалення.

«Трывогу і абурэнне выклікае наяўнасць палітычных вязняў у Беларусі. Рэпрэсіўныя дзеянні ўладаў супярэчаць духу Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, міжнародна-прававым абавязацельствам і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яны з’яўляюцца недапушчальнымі і ганебнымі для ўсёй краіны», - піша ў заяве праваабаронца.

Ён просіць даць распараджэнне адпаведным службам райвыканкама па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі, арганізацыі медыцынскага абслугоўвання пры правядзенні масавага мерапрыемства, прыборцы тэрыторыі пасля яго правядзення, вызначыць парадак аплаты расходаў за гэтыя паслугі.

«Усе мае папярэднія спробы выказаць публічна сваё меркаванне не мелі поспеху, і зараз надзеі мала, што пікет дазволяць. Аднак нагадваць мясцовым чыноўнікам пра выкананне і забеспячэнне правоў і свабод, гарантаваных Канстытуцыяй, патрэбна», - каментуе праваабаронца.

Нагадаем, 9 ліпеня гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны падалі ў Гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 4 жніўня аналагічнага пікету ў Гомелі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства