КДБ цікавіцца мастоўскім актывістам Алесем Зарамбюком
https://spring96.org/be/news/7075
2007
2007-06-07T10:00:00+0300
2007-06-07T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Два супрацоўнікі КДБ наведалі сёньня бацьку мастоўскага актывіста Алеся Зарамбюка. Іх цікавіла, ці зьяўляецца Алесь сябрам “Маладога фронту” і ці ўдзельнічае ў акцыях, паведамляе Радыё Свабода.
Віктар Зарамбюк адказаў, што сын не зьяўляецца сябрам арганізацыі і, натуральна, не бярэ ўдзелу ў акцыях. Пасьля гэтага супрацоўнікі КДБ пажадалі таксама сустрэцца з маці актывіста.
На сёньняшні дзень Алесь Зарамбюк зьяўляецца памочнікам дэпутата Мастоўскага райсавету Зьмітра Кухлея.