viasna on patreon

Незалежнага журналіста ізноў выклікаюць у міліцыю

2014 2014-04-26T06:46:13+0300 2014-04-26T06:46:13+0300 be

Незалежнага журналіста з Берасця Яўгена Скрабцавыклікаюць у міліцыю. Ён мусіць з’явіцца ў аддзяленне міліцыі дзеля апытання. Так пазначана ў позве, якую журналісту прынеслі дадому двое міліцыянтаў, адзін з якіх прадставіўся ўчастковым. 

Маладзён здзіўлены гэтым фактам, бо ён толькі два дні як пераехаў на новую здымную кватэру, і пра гэта ведалі толькі самыя блізкія асобы:

- Уручылі позву, што мне трэба з’явіцца для апытання 26-га красавіка а 15-й гадзіне. Я спытаў ці гэта з-за “Чарнобыльскага шляху”? На што мне адказалі: “А гэта вас хіба спыніць? Проста хочам вас пабачыць.” Ніякіх больш дзеянняў, толькі аддалі гэтую позву. 

Прыгадаем, што 31-га сакавіка Яўген Скрабец атрымаў папярэджанне за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. У прыватнасці, пракурор папярэдзіў яго пра недапушчальнасць працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі. Цяперашні выклік маладзён звязвае з Чарнобыльскім шляхам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства