viasna on patreon

Валерый Каранкевіч скардзіцца і на затрыманне, і на парушэнні на ўчастках

2014 2014-03-26T09:22:41+0300 2014-03-26T09:22:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karankevich-valery-hocimsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валерый Каранкевіч, кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдат у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13, 25 сакавіка накіраваў скаргі ў пракуратуры Хоцімскага раёна і Магілёўскай вобласці, а таксама ў выбарчыя камісіі розных узроўняў.

У скарзе ў пракуратуру на дзеянні службовых асоб Хоцімскага РАУС, якія не дазвалілі яму прысутнічаць пры падліку галасоў на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3 у Хоцімску, Валерый Каранкевіч распавядае пра абставіны свайго незаконнага затрымання без складання пратакола і просіць правесці расследванне ўказаных парушэнняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

У скргах на імя старшынь Хоцімскай раённай, акруговай выбарчай камісіі Хоцімскай выбарчай акругі №54 і старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай Валерый Каранкевіч распавядае пра грубыя парушэнні працэдуры галасавання на выбарчых участках №1 і №3 у Хоцімску і просіць выбарчыя камісіі правесці пералік выбарчых бюлетэняў на дадзеных участках для галасавання.

“На гэтых выбарчых участках адбываліся грубыя парушэнні працэдуры галасавання, таму я патрабую пераліку выбарчых бюлетэняў, - кажа Валерый Каранкевіч. – Мяне і затрымлівалі 23 сакавіка для таго, каб я не змог прысутнічаць пры падліку галасоў і адразу ж агучыць гэтую інфармацыю”.

Нагадаем, што 23 сакавіка каля 20-00 Валерый Каранкевіч быў затрыманы супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3 у Хоцімску. Кандыдат у дэпутаты быў дастаўлены ў Хоцімскі РАУС, дзе яго ўтрымлівалі каля 40 хвілін без складання пратакола затрымання, а пасля адпусцілі. Падставай для тэрміновага затрымання супрацоўнікі назвалі заяву на адрас Каранкевіча з боку сябра акруговай выбарчай камісіі Хоцімскай выбарчай акругі №54 Мікалая Тамашова. З-за незаконнага затрымання Валерый Каранкевіч не змог прысутнічаць пры падліку выбарчых бюлютэней.

Валерый Каранкевіч з’яўляецца сябрам Партыі БНФ, ён таксама супрацоўнічае з кампаніяй “Гавары праўду”.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства