Прадстаўнікі жлобінскіх дэмакратычных сілаў падалі заяўку на правядзеньне 1 чэрвеня пікету супраць адмены ільготаў.
Пікет мае адбыцца ў цэнтры гораду на бульвары Мэталургаў, дзе знаходзіцца месца адпачынку моладзі. Асноўным патрабаваньнем да ўлады будзе скасаваньне закону па адмене ільготаў. Плянуецца таксама распаўсюд друкаванай прадукцыі й незалежных выданьняў. Трэба дадаць, што Жлобінскі Малады Фронт заплянаваў шэраг грамадзянскіх акцыяў супраць адмены ільготаў. Першыя зь іх адбудуцца ўжо ў самы бліжэйшы час, паведамляе прэс-група “Маладога фронту”.
Нагадаем, што 23 траўня законапраект аб адмене ільготаў будзе разглядацца ў беларускім парлямэнце. У сувязі з гэтым Малады Фронт і шэраг моладзевых арганізацыяў заклікаюць усіх студэнтаў у гэты дзень ад 14 гадзіны выязджаць на менскія вуліцы і плошчы на саіх роварах, роліках і скейтах, каб давесьці, што моладзь не можа аддаваць палову сваёго заробку на праезд у транспарце і вымушаная перасесьці на ўласныя сродкі.