Гомельскія актывісты дабіваюцца дазволу на правядзеньне акцыі супраць адмены льготаў
https://spring96.org/be/news/6911
2007
2007-05-22T10:00:00+0300
2007-05-22T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ініцыятары забароненай гомельскімі ўладамі акцыі супраць адмены ільготаў сабраліся 21 траўня каля гарвыканкаму, патрабуючы дазволу на правядзеньне акцыі.
Як паведамляе “Гарт”, міліцыя была падрыхтаваная да гэтага мерапрыемства. Ў двары каля будынку гарвыканкама стаялі 2 аўтобусы з АМАПам. На падыходах да плошчы стаялі міліцыянты. Тым ня менш, як аказалася, сілы правапарадку былі выстаўленыя толькі ў мэтах запалохваньня – затрыманых падчас пратэсту не было.