viasna on patreon

Сакратар ЦК ПКБ Алена Скрыган лічыць, што на Кангрэс дэмсілаў нацыянальную інтэлігенцыю пушчаць не варта

2007 2007-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 21 траўня на паседжаньні Палітычнай рады АДС, прымеркаваным да маючага адбыцца 26-27 траўня Кангрэсу дэмакратычных сілаў было разгледжана пытаньне аб дэлегаваньні у склад Кангрэсу вядомых асобаў Беларусі, сьпіс якіх быў падрыхтаваны Радай інтэлігенцыі. У сьпісе вядомыя літарататурныя дзеячы Уладзімер Арлоў, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін і іншыя прадстаўнікі нацыянальнай ітэлігенцыі.

Але прадстаўніца камуністаў - сакратар ЦК ПКБ Алена Скрыган заявіла, што іх партыя "будзе галасаваць супраць абсалютна усіх". Ультыматыўная пазыцыя нашчадкаў Леніна й перакрэсьліла ідэю бачыць на кангрэсе не толькі партыйных функцыянэраў, але і сапраўдную нацыянальную эліту. Пра гэта паведамляе прэс-служба “Маладога фронту”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства