viasna on patreon

Леанід Смоўж накіраваў скаргу ў пракуратуру

2013 2013-11-21T12:17:26+0300 2013-11-21T12:18:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leanid-smouzh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Смоўж, фота "Радыё Свабода"

Леанід Смоўж, фота "Радыё Свабода"

Ён скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе апынуўся пасля затрымання на акцыі ў Лошыцы.

У сваёй скарзе Леанід Смоўж адзначае, што два дні яго не кармілі. Пры паступленні не праводзіўся медагляд. Родным не паведамілі пра яго затрыманне, спаслаўшыся на тое, што няма магчымасці званіць на міжгароднія нумары - Леанід Смоўж пражывае ў Стаўбцоўскім раёне.

У звароце ў пракуратуру ўжо знаёмыя ўсім, хто хоць раз апынуўся ў ЦІП на Акрэсіцна, факты - халодныя батарэі, дрэннае асвятленне ў камерах, не выдаюць сродкі асабістай гігіены.

Леанід Смоўж таксама заўважае, што на абед і вячэру фактычна не давалі ні кампот, ні гарбату, ні нават проста кіпячоную ваду. Піць ваду з-пад крана немагчыма - моцны пах хлоркі.

Смоўж звярнуўся з просьбай да пракурора г.Мінска правесці праверку, устанавіць пералічаныя парушэнні і прыняць меры па недапушчэнню іх паўтарэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства