viasna on patreon

Спецназ пад час правядзеньня “Чарнобыльскага шляху” не ўстрымаўся ад прымяненья фізічнай сілы

2007 2007-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасьля завяршэньня “Чарнобыльскага шляху” байцы спэцназу жорсткі зьбілі многіх людзей, якія разыходзіліся з масавай акцыі. Шмат людзей – некалькі дзесяткаў – затрыманыя.

Байцы спэцназу міліцыі ачапілі групу моладзі, якая дайшла да Макдональдсу, што на вуліцы Багдановіча. Яны пачалі жорстка зьбіваць маладых людзей, вырываць у іх сьцягі, падагналі аўтобусы і аўтазак, у якія уцягвалі моладзь. Паступалі зьвесткі пра некалькі дзесяткаў затрыманых. Прыкладна 16 чалавек адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну.

Моладзевых актывістаў, затрыманых пасьля заканчэньня “Чарнобыльскага шляху”, адпусьцілі без складаньня пратаколаў. У затрыманых узялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі і перапісалі пашпартныя зьвесткі. Стала вядома пра затрыманьне аднаго з заяўнікаў акцыі. Члену Сойму Партыі БНФ Юры Зянковіч, які таксама быў выпушчаны позна вечарам 26 красавіка. Спісы затрыманых 26 красавіка удакладняюцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства