viasna on patreon

У Быхаве нядбайны міліцыянт атрымаў афіцыйную вымову

2013 2013-11-05T12:54:50+0300 2013-11-05T12:54:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Участковым Стэльмаховым быў парушаны двухмесячны тэрмін перадачы матэрыялаў адміністрацыйнай справы ў суд і цяпер да адказнасці немагчыма прыцягнуць вінаватую асобу.

У афіцыйным адказе з аддзела ўнутраных спраў Быхаўскага райвыканкаму за подпісам міліцэйскага начальніка Андрыянава гаворыцца, што ў дачыненні да ўчасткова Стэльмахова была праведзена праверка, у выніку якой выкладзеныя ў заяве жыхаром вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Аляксандрам Шачанкам факты пацвердзіліся.

Трэба адзначыць, што прычынай завядзення адміністрацыйнай справы на суседа Аляксандра Шачанка Аляксандра Лашкова стала асабістая непрыязнасць апошняга да Шачанкі. Сустрэўшы суседа ў лесе Лашкоў не ўтрымаўся і пачаў збіваць Шачанку патрапіўшай пад руку металічнай трубой.

Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што бытавы канфлікт паміж вяскоўцамі цягнецца ўжо не першы год, а мясцовыя міліцыянты бяздзейнічаюць.

 “Быхаўскіх міліцыянтаў ужо неаднаразова дэпрэміравалі, абвяшчалі вымовы, а аднаго з іх нават звольнілі з працы. І ўсё гэта праз іх нядбайнае стаўленне да сваёй працы. Калі б усё рабілася ў адпаведнасці з законам, то вінаваты быў бы ўжо даўно пакараны. Разам з Аляксандрам Шачанком мы толькі паспяваем пісаць скаргі на дзеянні быхаўскіх міліцыянтаў у пракуратуру”, - кажа Барыс Бухель.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства