viasna on patreon

27 красавіка ў Брусэлі адбудзецца інфармацыйны вечар, прысвечаны гадавіне Чарнобыльскай катастрофы

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізатары імпрэзы - Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) і Hanse-Office (Аб’яднанае прадстаўніцтва Гамбурга і федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштайн у Еўрасаюзе).

Вечар распачнецца ў 19 гадзінаў з гутаркі, падчас якой будуць абмеркаваныя Чарнобыльскія праблемы, у тым ліку іх палітычны кантэкст у сучаснай Беларусі. У прыватнасьці, плануецца зладзіць слайд-шоў па выніках Чарнобыльскага шляху-2007.

Пасля гутаркі наведнікам будуць прадэманстраваныя дакументальныя фільмы “Жылі-былі” і “Завядзёнка” беларускага рэжысёра Галіны Адамовіч. “Жылі-былі” – фільм, які па-мастацку спрабуе асэнсаваць маштаб Чарнобыльскай бяды, “Завядзёнка” – кіназамалёўка пра жыцьцё беларускага Палесься.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства