Андрэй Бандарэнка: Па нашай інфармацыі, Ігар Пцічкін быў збіты так званым рэзервам
Кіраўнік праваабарончай установы «Платформ інавейшн» Андрэй Бандарэнка, якому таксама даводзілася знаходзіцца пад следствам у мінскім СІЗА № 1.
«З падобным я не сутыкаўся, — адказвае праваабаронца. — І наогул для нас стала велізарным здзіўленнем, што забойства чалавека адбылося ў „Валадарцы“, бо там звычайнае стаўленне супрацоўнікаў адміністрацыі да асуджаных больш-менш нармальнае.
Як нам стала вядома з крыніц, блізкіх да адміністрацыі СІЗА №1, Ігар быў збіты так званым рэзервам — дзяжурнай групай для задушэння беспарадкаў. Ігар адчуў сябе кепска і доўгі час спрабаваў выклікаць доктара, аднак яму адмаўлялі.
Яго падтрымалі сукамернікі, і можна сказаць, што ў асобна ўзятай камеры адбыўся такі міні-бунт. Быў выкліканы нарад… Ігара вывелі з камеры і працягвалі збіваць ужо ў калідоры. Хутчэй за ўсё, гэта і з’явілася прычынай яго смерці».