viasna on patreon

Правакацыі супраць мяцежных “гранітаўцаў”

2013 2013-08-07T12:26:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Для знішчэння аўтарытэту  суполкі незалежнага прафсаюза прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах мясцовыя правакатары на інтэрнэт-форумах і сайтах Мікашэвіч і Лунінца распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што актывісты арганізацыі атрымліваюць грошы і загады аб дыскрэдытацыі прадпрыемства “Граніт” за мяжой.

Канешне, новым гэты прыём “невядомых” назваць нельга, за доўгія гады апазіцыйныя і незалежныя грамадскія структуры ўжо да гэтага бруду прызвычаіліся. Такія правакацыі скіраваны на недасведчаных людзей для падрыву  іх даверу да дэмакратычных структур, у прыватнасці, да незалежнага прафсаюзу на “Граніце”. Дзякуючы мецяжу яго сябраў, заробкі на гэтым прадпрыемстве падняліся да 8-10 мільёнаў.  Але, па словах старшыні суполкі Алега Стахаевіча, гэта часовыя  паляпшэнні па заработнай плаце, незамацаваныя ў  калектыўнай дамове.  Кантраляваць выкананне калектыўнай дамовы таксама няма сіл. Афіцыйны прафсаюз гэтым не цікавіцца. Але  работнікі павінны зразумець, што толькі разам можна дамагчыся нейкіх каардынальных пераменаў у лепшы бок і толькі з тымі, хто паказаў, што здольны змагацца за свае правы.

Зараз актывісты незалежнага прафсаюзу рыхтуюцца да працягу судовага разбіральніцтва па звальненню з прадпрыемства Леаніда Дубаносава. Разгляд справы пачаўся яшчэ ў ліпені, працяг -  10 верасня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства