viasna on patreon

Бабруйск: Адміністрацыя завода і афіцыйны прафсаюз супраць Міхаіла Кавалькова

2013 2013-07-25T14:42:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalkou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Кавалькоў, бабруйскі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага

Міхаіл Кавалькоў, бабруйскі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага

На бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў зноў з’явіліся лістоўкі, накіраваныя супраць Міхаіла Кавалькова, старшыні завадской пярвічкі  Свабоднага прафсаюза Беларускага. На гэты раз пад тэкстам з назвай “Кумир, которого нет” пазначана падвоенае аўтарства: “Адміністрацыя”  і “Прафсаюзны камітэт АСМ”.

Гэты ж тэкст апублікаваны і на афіцыйным сайце БЗ ТДіА. 

-Я толькі сёння выпадкова заўважыў гэтыя ўлёткі на прахадной, - кажа Міхаіл Кавалькоў. – Такі вялікі тэкст не кожны захоча чытаць, з гэтым яго аўтары памыліліся. Што тычыцца зместа, то гэта можна назваць спробамі апраўдацца. Гэта рэакцыя на «Прафсаюзны веснік», які мы выдаем, і ў якім выкрываем хібы кіраўніцтва прадпрыемства. У апошнім нумары якраз пісалі пра тое, што Беларусь зноў унесена ў «чорны спіс» МАП (Міжнародная арганізацыя працы), і не без унёску адміністрацыі ТДіА. Амаль кожны раз, як мы выдаем «веснік», з'яўляюцца то ананімныя, то падпісаныя адміністрацыяй творы, у якіх я паўстаю як вораг нумар адзін. Гэты тэкст не выключэнне, на мяне звалілі ўсе праблемы завода.

“Завадская арганізацыя СПБ заняла адасобленую ад працоўных пазіцыю. Не быўшы уцягнутым у працоўны рух, Кавалькоў перастаў арыентавацца ў тых праблемах, якія рэальна хвалююць людзей, што прывяло да зніжэння сяброўства ў арганізацыі, якую ён узначальвае, падзення яе прэстыжу. І прафсаюзнага “бога” гэта моцна раздражняе”, - гаварыцца ў тэксце. Аўтары ўлёткі сцвярджаюць, што Міхаіла Кавалькова запрашалі на абмеркаванне калектыўнай дамовы паміж прафсаюзнікамі і адміністрацыяй завода, але ён з-за амбіцый адмовіўся ад гэтага.

-Тое, што я не іду на кантакт, хлусня. Гэта спроба зняць з сябе віну за тое, што пазбавілі сябраў СПБ пэўных прывілей. Гэта могуць даказаць мае пастаянныя звароты ў суд, пра гэта неаднойчы казалі сябры нашай пярвічкіАле, канешне, прасцей перакласці віну на мяне. Вось ва ўлётцы, напрыклад, гаварыцца пра слесара пятага разрада і сябра СПБ Сяргея Пічугова. З ім не хацелі працягваць кантракт, і мне прыйшлося звяртацца да кіраўніцтва завода. Быў нават на прыёме ў намесніка старшыні гарвыканкама Аляксандра Маркачова. Я даводзіў ім, што ў Сяргея Пічугова жонка сыходзіць у дэкрэтны адпуск, што скарачэнне будзе таргедыяй для іх сям’і. Нават Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП дасылаў адпаведны ліст на імя дырэктара завода Аляксандра Аграновіча. І зрэшты мы дамагліся таго, што кантракт быў працягнуты. А ва ўлётцы пішуць, што “кожнаму работніку па заканчэнні тэрміну кантракту выдаецца паведамленне аб гэтым, што зусім не азначае разрыў працоўных адносін наймальніка і рабочага”. То бок, нібыта Сяргея і не збіраліся звальняць, а такія паперкі ўсім выдаюць. Дык вось, гэта таксама няпраўда. Падобныя паведамленні не даюць людзям, з якімі збіраюцца працягваць кантракт, і наадварот. 

Міхаіл Кавалькоў таксама лічыць неэтычным, што дадзены тэкст адміністрацыя завода напісала ў суаўтарстве з прафсаюзам АСМ.

-Гэтым яны падкрэслілі, што яны “адна кантора”. Непрыстойна, што прафсаюз, калі гэта спраўды прафсаюз, дзейнічае такім чынам. Вось яны абвінавачваюць мяне ў паклёпе, але за паклёп можна падаваць заяву ў міліцыю і судзіцца. Але яны гэтага не робяць, таму што ўсе факты, якія мы падаем у “Прафсаюзным весніку”, гэта праўда, - кажа Міхаіл Кавалькоў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства