viasna on patreon

Баранавічы: суд другі раз вярнуў адміністрацыйны пратакол у міліцыю

2013 2013-07-08T16:22:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fest-milavidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Мікалай Кміта другі раз адправіў адміністрацыйны пратакол, складзены на арганізатара святочнага мерапрыемства ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года Віктара Сырыцу, назад у міліцыю для выпраўлення недахопаў. Гэта стала вядома з ліста, які ён атрымаў 6 ліпеня з гарадскога суда.

Раней мы паведамлялі, што ст. лейтэнант Баранавіцкага РАУС Дзяніс Майсеня склаў адміністрацыйны пратакол на Віктара Сырыцу, які абвінавачваўся ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП РБ – арганізацыя і правядзенне 2 чэрвеня несанкцыянаванага мерапрыемства ў памяць касінераў 1863 года.

 – Гэта ўжо другі пратакол, які старшыня суда адпраўляе назад Баранавіцкай раённай міліцыі для выпраўлення памылак. Гэты пратакол склаў супрацоўнік міліцыі, які не быў і не бачыў таго, што адбывалася ля Мілавідскіх помнікаў 2 чэрвеня. Але ў судзе яшчэ разумеюць, што складзеныя пратаколы – гэта фактычна вайна варварства супраць беларускай гісторыі і культуры. Цяжка караць чалавека за любоў да сваёй гісторыі і культуры. Таму старшыня суда Мікалай Кміта прыняў разумнае рашэнне і зноў адправіў гэты няслаўны пратакол яго аўтарам для выпраўлення недахопаў, – адзначыў Віктар Сырыца.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства