viasna on patreon

Суд аб забароне Мілавідскага фэсту адбудзецца 12 ліпеня

2013 2013-07-05T11:09:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-bolbat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Вячаслаў Болбат атрымаў судовую позву па грамадзянскай справе, разгляд якой адбудзецца 12 ліпеня. Вячаслаў Болбат, як адзін з арганізатараў Мілавідскага фэсту, падаў скаргу ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы на дзеянні райвыканкама, які, на думку грамадскага актывіста, двойчы незаконна забараніў адукацыйна-культурніцкае мерапрыемства “Мілавідскі фэст – памяці касінераў 1863 года”.

 – Мы дакладна выканалі ўсе патрабаванні Закона РБ ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” і рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы”. Мы ўпэўнены ў сваёй праваце, таму будзем прасіць суд прызнаць незаконным рашэнне Баранавіцкага райвыканкама ад 20.05.2013 года аб забароне правядзення нашага мерапрыемства “Мілавідскі фэст – памяці касінераў 1863 года”, – паведаміў Вячаслаў Болбат.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства