Левыя партыі рыхтуюцца да святкавання 1 траўня
https://spring96.org/be/news/6409
2007
2007-03-27T10:00:00+0300
2007-03-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
26 сакавіка ў Менску адбылося паседжанне прадстаўнікоў левых партый па падрыхтоўцы і правядзенню масавых мерапрыемстваў у гонар святкавання 1 Траўня – Міжнароднага дня салідарнасці працоўных.
Падчас паседжання быў абраны аргкамітэт, у які ўвайшлі сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі жанчын “Надзея” і Партыі камуністаў Беларускай. Узначаліў аргкамітэт першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін.
Было прынятае рашэнне аб правядзенні ў Менску 1 Траўня дэманстрацыі і мітынгу. Аргкамітэт плануе, што ўдзельнікі сабяруцца а 11 гадзіне на пляцоўцы каля Нацыянальнай Акадэміі навук і пройдуць да плошчы Бангалор, дзе ў парку Дружбы народаў адбудзецца мітынг, масавыя гулянні і святочны канцэрт.