ЗША працягнулі яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да кіраўніцтва Беларусі
https://spring96.org/be/news/63877
2013
2013-06-14T09:46:58+0300
2013-06-14T09:46:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Прэзідэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на адзін год рэжым санкцый у дачыненні да Беларусі. Аб гэтым паведамляецца ў тэксце афіцыйнага паведамлення на сайце Белага дома.
Згодна з дакументам, выбары 23 верасня 2012 года ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам. Урад краіны працягвае душыць палітычную апазіцыю, грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ.
У Белым доме лічаць, што ўсё гэта ўяўляе «надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бяспекі і замежнай палітыкі ЗША»