viasna on patreon

Сёння раніцай Павел Вінаградаў ізноў прэвентыўна затрыманы

2013 2013-05-31T10:56:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадскі актывіст, лідар «Змены» Павел Вінаградаў сёння раніцай затрыманы міліцыяй і знаходзіцца ў пастарунку Маскоўскага РУУС. Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.

Павел мяркуе, што затрыманне звязана з самітам прэм’ераў СНД у Мінску.

Вінаградава затрымлівалі ўчора, дзень прамурыжылі ў міліцыі і пад вечар адпусцілі.

Сёння ж Павел афіцыйна не затрыманы, ён знаходзіцца не ў дзяжурнай частцы.

Павел — адна з яркіх фігур беларускага грамадскага руху перыяду чацвертага праўлення Лукашэнкі. Адседзеў тэрмін за Плошчу, але не спыніў грамадскай дзейнасці, правёў некалькі крэатыўных акцый. У 2012 г. яго затрымлівалі больш за 10 раз, агульны тэрмін на Акрэсціна склаў 71 сутак.

20 красавіка вывесіў на Нямізе партрэт палітвязня Статкевіча і бел-чырвона-белы сцяг, за што быў пакараны арыштам на 12 сутак. Паўла затрымлівалі 9 мая, каб сарваць сустрэчу з Уладзем Яроменкам, які выходзіў з сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства